Logo

Бясьпечная сувязь для кожнага

Урады па ўсім сьвеце ствараюць праграмы сачэньня за людзьмі. qTox — лёгкая ў карыстаньні праграмма, якая дазволіць вам злучацца з сябрамі і блізкімі без староньніх вушэй.

Пра qTox

qTox (токс) створаны, каб даць вам магчымасьць падтрымліваць сувязь з сябрамі і сям’ёй без турботы пра вашую прыватнасьць.
qTox распаўсюджваецца вольна: і ў сэнсе грошаў, і ў сэнсе свабоды; цяперашнія ж лідэры рынку патрабуюць ад вас набыцьця ўсіх функцыяў за грошы.
Вы можаце рабіць з qTox усё, што пажадаеце.

Імгненныя паведамленьні, відэа-канфэрэнцыі і больш

Screenshot

Паведамленьні

Заўсёды рукою дастаць.
Імгненная і бясьпечная перапіска.

Званкі

Будзьце на сувязі.
Бясплатныя і бясьпечныя званкі паміж карыстальнікамі qTox.

Відэа

Верце ня сказу, а паказу.
Бясьпечныя відэавыклікі для перамоваў сам-насам.

Бясьпека

qTox натуральна рупіцца пра вашую прыватнасьць.
Дзякуючы перадавым тэхнікам шыфраваньня вы можаце быць упэўненыя, што вашы паведамленьні прачытаюць толькі сапраўдныя адрасаты.

Лёгкасьць

Ня трэба быць адмыслоўцам, каб карыстацца qTox, як гэта бывае з іншымі шыфравальнымі праграмамі. Працу з qTox можна пачаць адразу па ўсталяваньні, а лёгкі ў карыстаньні інтэрфэйс дапаможа сканцэнтравацца на вашых размовах.

Свабода

qTox — свабоднае апраграмаваньне. Вы можаце як проста карыстацца qTox, гэтак і зьмяняць яго пад вашы патрэбы. Пагатоў, qTox ніколі не патурбуе вас рэклямай або патрабаваньнем заплаціць за паслугі.